Заснаваны ў 1945 г у Брэсце. Адкрыты для наведвальнікаў 22 чэрвеня 1957. З 1990 размяшчаецца ў будынку пабудовы пачатку XX ст, якая ўключана ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Агульная экспазіцыйная плошча галаўнога музея і яго філіялаў складае 3458,8 м², выставачная – 504,6 м². На першым паверсе музея размешчана экспазіцыя “Родная прырода”, у якой прадстаўлены асноўныя групы раслін і жывёл Брэсцкай вобласці. На другім паверсе – экспазіцыя “ Гісторыя Брэстчыны са старажытных часоў да пачатку XXI ст”. У складзе музейнага фонду налічваецца 23 калекцыі, частка з якіх з’яўляецца унікальнай. Музей мае 4 філіяла: археалагічны музей “Бярэсце”, музей “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”, мастацкі музей, музей “Каменецкая вежа”.
brest_museum@brest.by
г. Брэст, вул. К. Маркса,60; 224030
«Бярэсце», археалагічны музей, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Адзіны ў свеце музей сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада. Заснаваны ў 1977 у Брэсце, адкрыты для наведвальнікаў у 1999. Агульная экспазіцыйная плошча 1370 м². Знаходзіцца на Валынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці на месцы гарадзішча старажытнага Бярэсця XIV ст. У 1969-1981 пры раскопках археолагамі Інстытута Акадэміі Навук Беларусі пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук П.Ф. Лысенка на параўнальна невялікай тэрыторыі была выяўлена высокая канцэнтрацыя добра захаваных пабудоў, што дазволіла стварыць унікальны музей. Шматлікія археалагічныя знаходкі ХІ – ХІV ст даюць уяўленне аб эканамічным і культурным жыцці старажытнага горада, занятках яго жыхароў. Асновай экспазіцыі музея з’яўляецца археалагічны раскоп ( плошча 1118 м²). На глыбіні 4 метраў знаходзіцца частка рамеснага квартала -28 драўляных жылых і гаспадарчых пабудоў 13 ст, 2 вулічныя маставыя, частакол, рэшткі глінабітных печаў. Археалагічная калекцыя налічвае больш за 40 тыс прадметаў. Унікальнымі знаходкамі з’яўляюцца шахматная фігурка караля і самшытавы грабеньчык з выразанымі 13 літарамі кірыліцы, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі “1”.
г. Брэст, Брэсцкая крэпасць, Шпітальны востраў; 224018
Зімовы сад з'яўляецца вучэбна-метадычным комплексам дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна. Тэрыторыя саду падзелена на тры кліматычныя зоны: тропікі, субтропікі і пустыні.
Для кожнай зоны вытрыманы характэрны клімат і глеба, што дазволіла вырошчваць адпаведныя расліны. У тропіках можна палюбавацца папараццю і архідэямі, у субтропіках прадэманстраваны дрэвы лімонаў і гранатаў, а ў пустыні прадстаўлена добрая калекцыя гавортыі, гастэрыі, агавы, малачаю і разнастайных кактусаў.
г. Брэст, вул. Міцкевіча, д. 28/1 (УА БрДУ імя А.С. Пушкіна)
Музей- філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Адкрыты 4 лютага 1989 у Брэсце ў будынку, пабудаваным у 1927 па праекце архітэктара Ю. Лісецкага, з'яўляецца помнікам архітэктуры. Яго экспазіцыя цалкам складаецца з твораў мастацтва і прадметаў антыкварыяту, канфіскаваных мытняй пры спробе іх незаконнага вывазу за мяжу. У 10 залах прадстаўлена каля 300 экспанатаў. Дэманструюцца творы рускага іканапісу XVI– пач. XXст, ювелірныя вырабы сусветна вядомых фірм Фабержэ, Аўчыннікава і інш., мастацтва краін Усходу. Еўрапейскае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва XVIII-пач. XX ст прадстаўлена антыкварнай мэбляй, творамі з бронзы, фарфору. У экспазіцыі жывапісу пераважаюць творчыя працы пейзажнага і партрэтнага жанраў, мастакоў І.І. Айвазоўскага, Р.Р. Мясаедава, С.А. Вінаградава, А.Г. Гараўскага, П.Я. Раўда і інш у раздзеле графіка знаходзяцца творы Ф.А. Броннікава, М.А. Урубеля, Ф. Лежэ.
г. Брэст, вул. Леніна,39; 224030
Музей, прысвечаны чыгункам і чыгуначнай тэхніцы, быў адкрыты ў Брэсце ў 2002 годдзе. Ініцыятыва адкрыцця музея належыць ветэрану працы, заслужанаму чыгуначніку, першаму дырэктару брэсцкага музея Аркадзю Прывяценю.
Музей уяўляе сабой калекцыю з 68 узораў натурнай чыгуначнай тэхнікі пад адкрытым небам на трох экспазіцыйных шляхах даўжынёй 1,2 км. Характэрнай рысай музея з'яўляецца тое, што ўсе экспанаты, уключаючы паравозы даваеннага, ваеннага і пасляваеннага пакаленняў, а таксама лакаматывы і вагоны – у працоўным стане, што дазваляе выкарыстоўваць іх у экскурсійных паездках і кіназдымках.
Адкрыты ў 1998 у Брэсце. Размешчаны ў раёне гістарычнай забудовы, якая ўзнікла ў 1920-1930 гг. Будынак музея пабудаваны па праекце польскага архітэктара Ю. Лісецкага, з'яўляецца помнікам архітэктуры. Агульная экспазіцыйная плошча 199 м². Экспазіцыя мае раздзелы «Архітэктурнае аблічча і гістарычнае жыццё горада XI – першай палове XIX”, “Будаўніцтва і развіццё горада на новым месцы ў сярэдзіне XIX – 1940-х XX”, “Сучасны горад”. Найбольш каштоўныя экспанаты – дакументы XVII; Брэсцкі гадзіннік 1767; скарб манет (салідаў), адчаканеных на Брэсцкім манетным двары (1665-66); археалагічныя знаходкі, знойдзенныя пад час раскопак на тэрыторыі сярэдневяковага Брэсцкага замка і жаночага манастыра бернардзінак; планы XIX ст; асабістыя рэчы гараджан. У музеі знаходзіцца экземпляр знакамітай Брэсцкай Бібліі, якая была выдадзена 4 верасня 1563 года ў Брэсцкай друкарні па загадзе і на грошы берасцейскага старасты, канцлера Вялікага Княства Літоўскага князя Мікалая “Чорнага” Радзівіла.
г. Брэст, вул. Леванеўскага,3
Музей абароны Брэсцкай крэпасці быў адкрыты ў 1956 годзе ў абарончай казарме крэпасці-помніку архітэктуры канца XIX стагоддзя.
Асновай стварэння музея стаў пакой-музей, які быў адкрыты некалькімі месяцамі раней на першым паверсе казармы сапёрнага батальёна 128-га стралковага корпуса, дзе да гэтага быў адкрыты пакой Баявой славы. Тут дэманстраваліся прадметы раскопак, матэрыял аб абароне крэпасці. У далейшым экспазіцыя музея папаўнялася гістарычнымі прадметамі з Масквы і Леніграда.
Сёння экспазіцыйныя залы займаюць плошчу 1000 м², на 1-м паверсе музея размешчана выстава партрэтаў абаронцаў крэпасці, карціны і эскізы, выкананыя мастаком П. Дурчыным.
г. Брэст, Брэсцкая крэпасць
Мастацкі музей, філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Заснаваны ў 2000 у Брэсце, у 2002 адкрыты ў Паўднёвай казарме Брэсцкай крэпасці. Агульная экспазіцыйная плошча (10 залаў) музея 1100 м², выставачная (2 залы) 140 м². Экспазіцыя ахоплівае ўвесь перыяд існавання Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў і дазваляе прасачыць шляхі развіцця выяўленчага мастацтва Брэстчыны, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва другой паловы XX- пачатку XXI, азнаёміцца з народнымі мастацкімі промысламі.
г. Брэст, Брэсцкая крэпасць, Паўднёвая казарма; 224018
Музей адкрыты 22 чэрвеня 2014 г. у паўднёва-ўсходняй казарме Брэсцкай крэпасці (недалёка ад помніка «Смага»)
У васьмі залах размясціліся экспанаты з фондаў музея крэпасці. Адметнай рысай экспазіцыі з'яўляецца выкарыстанне сучасных тэхналогій.
Акрамя музейных прадметаў, якіх налічваецца больш за дзве тысячы, тут можна пагартаць электронную кнігу памяці, атрымаць цікавую для вас інфармацыю з дапамогай інтэрактыўнага экрана, прайсціся праз трохарачную браму пад зорным небам…
г. Брэст, Брэсцкая крэпасць
Пяты форт (форт V) пабудаваны ў 1878-1888 гг., мадэрнізаваўся ў 1908 – 1911 гг. Размешчаны за 4 км на паўднёвы захад ад Брэсцкай крэпасці ў мікрараёне Гершоны г. Брэста.
Займае плошчу – 0,79 км2. 5 форт уваходзіў у лік абарончых аб'ектаў Брэст-Літоўскай крэпасці першай лініі. Форт мае пяцівугольную форму. Быў узведзены з цэглы, абнесены земляным валам, ровам, запоўненым вадой. У тыльнай частцы была пабудавана казарма для гарнізона, якая налічвае адзінаццаць казематаў, абвалаваная зямлёй з боку падлогавага фасу.
У франтальнай частцы знаходзіўся пярэдні капанір (фартыфікацыйнае збудаванне, здольнае весці агонь у двух процілеглых кірунках) на шэсць прылад, злучаны з казармай цэнтральнай патэрнай (падземны калідор, які злучае розныя будынкі форта паміж сабой).
г. Брэст (в. Гершоны), вул. Старадарожная,99