Парк Воінаў-інтернацыяналістаў з'яўляецца цудоўнай зяленай зонай на ўскраіне ляснога масіву.
Парк быў адкрыты ў памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія не вярнуліся з вайны ў Афганістане. Каля ўваходу ў парк устаноўлены бронетранспарцёр БТР-60, а ў глыбіні парка знаходзіцца помнік воінам-афганцам.
У парку ўстаноўлена канцэртная пляцоўка, разбіты алеі, ёсць месцы для адпачынку дзяцей.
г. Брэст, вул. Маскоўская
Парк культуры і адпачынку – цэнтральны гарадскі парк. Адзін з найстарэйшых і вялікіх паркава-рэкрэацыйных аб'ектаў Брэста. Закладзены вясной 1906 вайскоўцамі 6 пяхотнага Лібаўскага палка Расійска-імператарскай арміі. Першапачаткова меў плошчу 4 га, у далейшым пашыраны да 21,9 га. У 2006 годзе праведзена маштабная рэканструкцыя парку. Устаноўлены памятны знак з імёнамі Ганаровых грамадзян г. Брэста. Водная сістэма складаецца з 2 сажалак і злучальнага каналУ. На дне вялікай сажалкі выхады крыніц. У складзе дэндрафлоры звыш 100 відаў форм, сартоў. Пераважаюць таполі 4 відаў.
brestpark@yandex.ru
г. Брэст, вул. Леніна, 3; 224005
Сквер Іконнікава ў Брэсце названы ў гонар Мікалая Фёдаравіча Іконнікава – савецкага военачальніка, генерал –маёра танкавых войскаў, удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сквер Іконнікава ў Брэсце сёння з'яўляецца ціхім і спакойным зялёным кутком горада.
г. Брэст, вул. Леніна
На пачатку дваццатага стагоддзя на месцы сквера Пагранічінікаў знаходзіўся гарадскі сад.
Мемарыял « Стражам Граніц» адкрыты ў Брэсце ў скверы Пагранічнікаў 27 чэрвеня 1982 года. Мемарыяльны комплекс складаецца з цэнтральнага помніка і васьмі імянных стэл, прысвечаных героям-пагранічнікам, якія загінулі абараняючы дзяржаўныя межы СССР.
г. Брэст, пр-т Машэрава
8 красавіка 1994 года ў мікрараёне «Усход» (паміж вул. Ленінградская і вул. Янкі Купалы) быў закладзены інтернацыянальны парк. У цырымоніі пасадкі дрэў і хмызнякоў тады бралі ўддзел ветэраны, школьнікі, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады, пасольстваў Польшчы і Германіі.
На ўсталяваным поруч пешаходнай дарожкі памятным знаку чытаем: « Парк міру закладзены 8.04.94 дэлегацыямі моладзі Рэспублікі Беларусь, федэратыўнай рэспублікі Германія і рэспублікі Польшча ў памяць аб загінуўшых у другой сусветнай вайне».
г. Брэст, вул. Ленінградская
Гісторыя гарадскога сада на перакрыжаванні Кветкавага бульвара ( цяпер вул. Леніна) і вул. Шашэйнай (цяпер пр. Машэрава) пачыналася ў далёкім 1835 годзе. Лічыцца, што нездарма для яго некалі выбралі менавіта гэтую зямлю. Гараджане хацелі захаваць для сваіх сучаснікаў і нашчадкаў яшчэ больш старажытны помнік гісторыі – курган старадаўняга капішча, якое тут знаходзілася.
Гарадскі сад быў вельмі разнастайны па складзе дрэў, хмызняку і кветак. Яго паветра пахла водарам акацый, бэзу, язміну, півонь і дзікіх руж. Магчыма, такім ён і стане ў недалёкай будучыні.
г. Брэст, вул. Леніна.
У новым раёне Брэста, які актыўна забудоўваецца, плошча была аддадзена не пад будаўніцтва «аб'екта», а пад Парк 1000-годдзя Брэста. Аснова была закладзена вясной 2016 года: падчас гарадскога суботніка тут высаджана 150 саджанцаў каштанаў, клёнаў і дубоў. За 2017 год – яшчэ каля 1000 саджанцаў. Усяго на тэрыторыі, якая перавышае 10 га, плануецца высадзіць каля 2 тысяч дрэў і кустоў.
Прыемна ўсведамляць, што ўжо зараз закладваецца зялёная зона, ад якой змогуць атрымліваць асалоду будучыя пакаленні. У перспектыве ў парку 1000-годдзя Брэста чакаецца будаўніцтва спартыўнага клуба, выставачных павільёнаў, кафэ, пляцоўкі для масавых мерапрыемстваў, дзіцячай пляцоўкі для атракцыёнаў і мноства іншых аб'ектаў.
г. Брэст, парк 1000-годдзя горада Брэста